Rahis: «Глядзець вышэй і бачыць шырэй!»
2304 / 0
31.08.2016

Rahis: «Глядзець вышэй і бачыць шырэй!»

Кліп «Грэй мяне» гурта Rahis перамог у выніковым туры відэачарту.

Такім чынам, дэбютнае відэа музыкаў стала найлепшым кліпам сэзону-2016. Па выніках галасаваньня праца рэжысэра Ігара Чышчэні апярэдзіла кліп гурта Znich «Дунаю». «Вельмі прыемна, што наша відэа заўважылі і падтрымалі. Мы хацелі зрабіць прыгожую і запамінальную працу, каб падштурхнуць людзей глядзець вышэй і бачыць шырэй чым асабісты гарызонт і паказаць прыклад чалавека, які шчыра любіць пажыць ня з намі, які жыве небам, зоркамі, надзеяй і нашымі марамі», — распавядае аўтар песьні Дзяніс Філіпенка.

Кліп «Грэй мяне» распавядае пра працу вядомага беларускага астранома і фатографа Віктара Малышчыца. Музыкам з гурта Rahis гэтая асоба блізкая па духу і поглядах. Яго зорныя таймлапсы, зьнятыя ім па ўсёй Беларусі, зьбіраюць дзясяткі тысячаў праглядаў у сеціве і захапляюць хараством беларускай прыроды і зорнага неба.

Rahis дзякуе ўсім, хто галасаваў за іх у чартах на «Тузіне» — іх альбом «Паміж сонцам і хмарамі» заняў другое месца ў выніковым туры ў альбомным чарце. Пачуць гурт ужывую ў найбліжэйшы час можна ў клюбе ILI 29 верасьня на сумесным канцэрце з гуртом HandmadE.

Tuzin.fm