Belsat Music Live №1. Vuraj і «Палац» (відэа)
3259 / 0
07.01.2017

Belsat Music Live №1. Vuraj і «Палац» (відэа)

Гасьцямі першага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» сталі гурт Vuraj, названы «Героем году — 2016» у беларускай музыцы ў вэрсіі парталу Tuzin.fm, ды заснавальнікі стылю фольк-мадэрн — гурт «Палац».

На Раство ў этэры тэлеканалу «Белсат» адбылася прэм’ера праграмы «Belsat Music Live». У першым, падвоеным, выданьні ўзялі ўдзел гурты Vuraj і «Палац». Вядоўца Міра Шульц пагутарыла зь Сяргеем Доўгушавым пра запатрабаванасьць і актуальнасьць народных песень, а таксама пра юнацтва ў Воршы, вучобу ў кулінарным тэхнікуме і калядны стол. Музыкі жыўцом сыгралі тры песьні, адна зь іх упершыню прагучала на публіку. Госьці другой часткі праграмы — заснавальнікі стылю фольк-мадэрн, гурт «Палац». З Алегам Хаменкам размова ішла пра тое, як сьвяткаваць Каляды ў сучасным горадзе. Музыкі падрыхтавалі адмысловы калядны сэт для этэру.

Песьні, якія гучаць у праграме:

гурт Vuraj — «Сьвяты вечар» (музыка і словы народныя)

гурт Vuraj — «Вэлытай пэрэпылко» (музыка і словы народныя)

гурт Vuraj — «І дождж ідзець» (музыка і словы народныя)

гурт «Палац» — «Кола грукатала» (музыка і словы Алега Хаменкі)

гурт «Палац» — «Сьвяты вечар» (музыка і словы народныя)

гурт «Палац» — «Merry Christmas» (музыка і словы народныя)

Другое выданьне «Belsat Music Live» выйдзе ў этэр у наступную суботу, 14 студзеня ў 20:30 на тэлеканале «Белсат». Гасьцямі праграмы будзе гурт Akute.

Далучайцеся да суполкі праграмы УКантакце і Facebook

Tuzin.fm