Экспрэсія, боль і любоў. Naka ў Belsat Music Live №15
2482 / 0
15.04.2017

Экспрэсія, боль і любоў. Naka ў Belsat Music Live №15

Госьці новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — рок-гурт Naka на чале са спявачкаю і акторкаю Настаю Шпакоўскай.

За 12 гадоў гурт Naka прайшоў пэўную эвалюцыю — ад іранічных песень пра Таню Буланаву ў стылі «рускага року» да шчымлівых п’есаў пра беларускую душу. Экспрэсія, боль і любоў сплятаюцца ў песьнях Насты Шпакоўскай. Адной зь нешматлікіх сьпявачак на беларускай сцэне, якая мае ярка акрэсьленую грамадзянскую пазыцыю. Пасьля рокавага альбому «Мая малітва», складзенага цалкам зь песень па-беларуску, Naka рыхтуе камэрную праграму ў фармаце piano, якая спалучыць разам музыку, паэзію, мастацтва. Сродкі на яе рэалізацыю ўжо сабраныя.

У размове зь Міраю Шульц Наста Шпакоўская паразважае, ці можа музыка паўплываць на разьвязаньне сацыяльных праблемаў, ацэніць 12-гадовы шлях сваёй каманды і патлумачыць, чаму «рускі рок» для яе больш ня ёсьць крыніцаю натхненьня. У праграме прагучаць песьні Naka з найноўшага альбому «Мая малітва», а таксама ранейшыя гіты.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Пагоня»

«Бяжы»

«Пра любоў»

«Трывай»

(музыка і словы Насты Шпакоўскай)

16-е выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 22 красавіка. Гасьцямі праграмы будзе гурт J:Морс. Праграма выйдзе ў 20:30 (па беларускім часе) на тэлеканале «Белсат».

TuzinFM