Mikita закрывае першы сэзон Belsat Music Live (поўнае відэа + усе выданьні)
9426 / 0
03.06.2017

Mikita закрывае першы сэзон Belsat Music Live (поўнае відэа + усе выданьні)

У 22-м выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна дэбютуе праект Mikita, які робіць прыгожую электронную музыку на роднай мове. У студыі Belsat Music Live адбудзецца першы публічны выступ праекту.

Мікіта Ігнаценка зьехаў з роднай Горадні ў Расею, дзе скончыў ГИТИС, узяў удзел у якасьці актора ды музыкі ў мюзыклах і тэлешоў, але пастанавіў вярнуцца на Радзіму, каб зрабіць уласны праект па-беларуску. Пакуль што гісторыя ў яго вельмі кароткая. Мікіта распачаў актыўную дзейнасьць роўна год таму, калі прадставіў свой першы і пакуль адзіны кліп на песьню «Лёс». «Глыбокая электронная музыка з захаду Беларусі на роднай мове», — так прадстаўляе Мікіта Ігнаценка сваю творчасьць. Толькі што музыкі запісалі свой першы рэліз, песьні зь якога і прагучаць у студыі Belsat Music Live. Малады выканаўца распавядзе ў размове зь Міраю Шульц, чаму ён пайшоў на такі крок, памяняў тэатар на музыку ды ці бачыць сябе на сцэне «Эўравізіі».

Песьні, што гучаць у праграме:

«Неба» (музыка Мікіты Ігнаценкі і Андрэя Варанцова, словы Мікіты Ігнаценкі)

«Гісторыя майго жыцьця» (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі)

«Каханьне» (музыка Мікіты Ігнаценкі і Рамана Гімадзіева, словы Мікіты Ігнаценкі)

«Лёс» (музыка і словы Мікіты Ігнаценкі)

Гэта апошняе выданьне праграмы ў гэтым сэзоне. На лета Belsat Music Live сыходзіць у адпачынак. У верасьні, магчыма, яна будзе выходзіць зноў. А ўлетку можна перагледзіць ці паглядзець упершыню ранейшыя выданьні.

TuzinFM