Новы «Двор» у Старым горадзе* (відэа)
1256 / 0
13.06.2017

Новы «Двор» у Старым горадзе* (відэа)

16 чэрвеня ў самым цэнтры Верхняга гораду ў Менску на плошчы Свабоды, 4 распачне працу летняя тэраса «Двор», дзе будуць гучаць жывыя гурты і ды-джэі. Адкрыецца тэраса сэтам ад гурту Intelligency, прызнаным TuzinFM адкрыцьцём году ў беларускай музыцы.

«Двор» — праект кавярні Chillout. Яна месьціцца ў дворыку на плошчы Свабоды, 4. Два лета запар тут праходзілі ў тым ліку канцэрты фіналістаў конкурсу «Засьпявай». Ідэя сумяшчэньня жывой музыкі і ды-джэйскіх вечарынаў засталася, а само месца і яго канцэпцыя зьмянілася: дворык добраўпарадкавалі дзеля стварэньня летняй атмасфэры нязмушанасьці і дэмакратычнасьці. Да адкрыцьця тэрасы падрыхтаванае адмысловае меню з прыемнымі коштамі, недарагі бар ды разнастайная кухня. Штовечар тут будуць граць актуальныя беларускія ды-джэі, а па пятніцах і суботах — жывыя музычныя калектывы.

Адкрыцьцё «Двара» адбудзецца 16 чэрвеня з 19:00. З паўтарагадзінным сэтам выступіць гурт Intelligency, прызнаны TuzinFM адкрыцьцём году ў беларускай музыцы. Уваход вольны!

*на правах рэклямы

TuzinFM

за тыдзень
за тры месяцы