The Superbullz хайпяць у Belsat Music Live (поўнае відэа)
5367 / 0
25.11.2017

The Superbullz хайпяць у Belsat Music Live (поўнае відэа)

У студыі Belsat Music Live — супэргурт, у які ўваходзяць удзельнікі вядучых беларускіх камандаў. Музыкі зайграюць песьні са свайго дэбютнага альбому «Гардкор Заходняга Палесся» ды хайпануць на тэме эротыкі.

The Superbullz — яскравы прыклад супэргрупы. Так завуць фармацыю, у якую ўваходзяць ужо вядомыя музыкі. Стваральнікі гурту гралі ў «Крамбамбулі», «J:Морс», «Без билета», «Лепрыконсы», Trubetskoy, зь Лявонам Вольскім ды іншымі вядомымі беларускімі гуртамі. Праект запомніўся сваімі правакацыйнымі кліпамі, выступам на «Басовішчы-2017», уласна альбомам «Гардкор Заходняга Палесься» і купальскай жахалкай на песьню «Маці». Сэкс, драйв, спрыт і любоў да сваёй гісторыі — усё гэта ўжываецца разам у творчасьці каманды Алеся-Францішка Мышкевіча.

Музыкі сыграюць самыя ўдарныя нумары са свайго дэбютнага альбому, а таксама патлумачаць, навошта ім яшчэ адзін гурт, назавуць чужыя песьні, якіх ніколі не сыграюць на карпаратыве, ды хайпануць на тэме эротыкі — паспрабуюць угадаць разам зь вядоўцай Міраю Шульц пасьцельныя сцэны зь вядомых кінафільмаў.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«Зубры»

(словы і музыка А. Мышкевіча)

«Bulba in the Floor»

(словы Р. Гайдая, музыка А. Мышкевіча)

«Не забываю»

(словы і музыка А. Мышкевіча)

«Усім баяцца» (словы і музыка А. Мышкевіча)

«Маці»

(словы А. Мышкевіча і Р. Гайдая, музыка А. Мышкевіча)

Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе беларускі дзяржаўны ансамбаль «Песьняры». Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 2 сьнежня ў 20:25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM

за тры месяцы