Сяргей Башлыкевіч і Leibonik — зноў разам, у #BML (поўнае відэа)
1596 / 0
22.12.2018

Сяргей Башлыкевіч і Leibonik — зноў разам, у #BML (поўнае відэа)

У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт Leibonik, адно з галоўных адкрыцьцяў у беларускай музыцы апошніх гадоў.

Leibonik здабыў сабе папулярнасьць, дзякуючы вясёлым відэазапрашэньням на свае выступы і душэўным пераасэнсаваньням беларускіх і замежных гітоў. У 2014-м гурт быў названы галоўным адкрыцьцём у беларускай музыцы на прэміі «Героі году», праўда пасьля музыкі абвесьцілі сябе «закрыцьцём» ды прыпынілі дзейнасьць. Сёньня Leibonik — зноў разам. У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц Сяргей Башлыкевіч распавядзе пра музычную дыктатуру ў гурце, падзеліцца ўспамінамі пра Ашмяны і прасьпявае пра цяжкасьці жыцьця беларускага растамана. У жывым сэце гурт зайграе свае знакавыя рэчы ды прэзентуе новыя песні.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«О, Купала»

(словы Сяргей Башлыкевіч, музыка Falco)

«Оў Джа»

(словы Сяргей Башлыкевіч, музыка Leibonik)

«Барадоўшчына»

(словы Сяргей Башлыкевіч, музыка Leibonik)

«Ксэнаморф»

(словы Сяргей Башлыкевіч, музыка Leibonik)

Апошняе выданьне Belsat Music Live у 2018-м годзе будзе прысьвечанае музыкам, якія сёлета нас зьдзівілі. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 29 сьнежня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM