Чалавек-сусьвет Ягор Забелаў — сола і з трыё (поўнае відэа)
1698 / 0
02.02.2019

Чалавек-сусьвет Ягор Забелаў — сола і з трыё (поўнае відэа)

У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіў самы вядомы акардыяніст беларускага музычнага андэграўнду Ягор Забелаў.

Ягор даўно выйшаў за межы. Як уласна звыклай акардыённай музыкі, бо ён вырабляе са сваім інструмэнтам надзвычайныя дзівосы. Так і літаральна — за межамі краіны гэта бадай што самы запатрабаваны беларускі акардыяніст. На ягоным рахунку за 15-гадовую кар’еру з тысячу выступаў па ўсёй Эўропе. У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц ён распавядзе аб працы таксістам, раскажа аб праекце з бэк-вакалісткаю Rammstein і пакажа магчымасьці свайго інструмэнту, пра якія ня кожны ведае. У жывым сэце прагучаць кампазыцыі Ягора як у сольным выкананьні, гэтак і разам з трыё.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Anxiety»

«Moby Dick»

«SIRDS»

«In G»

(музыка Ягора Забелава)

Наступнае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў прэміюм-фармаце. Ягонымі героямі будзе гурт Re1ikt. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 9 лютага ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM