By Cry у #BML — драйв, эпатажнасць і эратызм беларускага фольку (поўнае відэа)
1503 / 0
25.02.2019

By Cry у #BML — драйв, эпатажнасць і эратызм беларускага фольку (поўнае відэа)

Бадзёры музычны мікс з фольку, рэпу і цяжкай музыкі. Госьць аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт By Cry на чале са сьпявачкаю і танцоркаю Аляксандрай Грахоўскай.

Музыкі называюць сябе «дзецьмі посмадэрнізму», тым і тлумачыцца эклектычнасьць у іхняй творчасьці. Рэп у іх можа суседзіць з фолькам, а лёгкія паветраныя мэлёдыі нечакана могуць зьмяняць свой характар — ажно да брутальнасьці. Рухавік калектыву — сьпявачка Аляксандра Грахоўская, вядомая з фольк-тэатру «Госьціца». У гурце яна ня толькі піша песьні, але яшчэ і здымае на іх кліпы. За апошнія два гады пабачыла сьвет 12 відэаролікаў на песьні By Cry.

За сваю актыўнасьць у 2018-м By Cry быў намінаваны на званьне «Гурта году» на прэміі «Героі году» ад TuzinFMУ размове зь вядоўцаю Міраю Шульц Аляксандра паразважае пра эпатажнасьць ды эратызм у сваёй творчасьці, распавядзе пра пошук сябе ў музыцы і ў жыцьці ды сыграе разам з гуртом экспрэсіўны музычны сэт.

Песьні, якія прагучаць:

«А ты ехаў»

«Купала»

«Замова»

«Ведзьміны вочы»

(словы народныя, музыка Аляксандры Грахоўскай)

«Гімн»

(словы і музыка Аляксандры Грахоўскай)

Госьцем наступнага выданьня будзе гурт «Дрозды». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 2 сакавіка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM