«Дрозды» ў #BML — сэт па-беларуску, хайп, вёска і Міхалок (поўнае відэа)
909 / 0
02.03.2019

«Дрозды» ў #BML — сэт па-беларуску, хайп, вёска і Міхалок (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live зь нечаканым жывым сэтам выступіў бадай што самы актыўны гурт на беларускай эстрадзе — «Дрозды».

Яны здабываюць вядомасьць у няспынных турах па аграгарадках і правакацыйнымі відэа. Гэты кліп неўзабаве дасягне мільёну праглядаў. Музыкі таксама дужа запатрабаваная на вясельлях ды ўсялякіх карпаратыўных сьвятах. Пры гэтым выконваюць свае песьні. У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц лідэр каманды Віталь Карпанаў падзяліўся сакрэтамі працы з публікаю, распавёў пра раптоўную папулярнасьць у Літве ды паразважаў аб праблемах беларускае вёскі. «Дрозды» сыгралі адмысловы сэт для гледачоў Belsat Music Live, у якім паказалі сябе зь нечаканага боку.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Каханая дзяўчына»

«Вясна»

«Вёска»

«Хочу домой»

(музыка і словы Віталя Карпанава)

«Зорачкі»

(музыка і словы Сяргея Міхалка)

«Праздники»

(музыка і словы Віталя Карпанава)

Наступнае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў прэміюм-фармаце, гэта значыць у прысутнасьці гледачоў і з розыгрышам прызу пры канцы. Ягонымі героямі будзе гурт «Петля пристрастия». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 9 сакавіка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM