Экскурс у гісторыю «Петли пристрастия» ў BML Premium (поўнае відэа)
1258 / 0
09.03.2019

Экскурс у гісторыю «Петли пристрастия» ў BML Premium (поўнае відэа)

У прэміюм-выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live адзін з самых яркіх гуртоў на беларускай рок-сцэне «Петля пристрастия» зайграў абраныя песьні з кожнага свайго альбому.

Іх альбомы неаднаразова называліся найлепшымі па выніках году ў Беларусі і ў Расеі. Летась адразу два дыскі каманды трапілі ў топ-10 галоўных беларускіх рэлізаў 10-годзьдзя па вэрсіі Experty.by. Музыкі зайграюць па песьні з кожнага свайго альбому, у тым ліку са сьвежага рэлізу «Гул». А ў размове зь вядоўцаю Міраю Шульц прыгадаюць пра свой першы выступ, першы запіс і першы скачок са сцэны, распавядуць пра сваё стаўленьне да рэп-музыкі, разарваны кантракт з расейскім лэйблам, разьбітыя акуляры Ільлі Чарапка ды іншыя яскравыя моманты са сваёй біяграфіі.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Цветок»

«Всем доволен»

«Летучий корабль»

«ТЭЦ»

«Иллюзия»

«Колыбельная»

(музыка і словы Ільлі Чарапка-Самахвалава)

Госьцем наступнага выданьня будзе гурт Paulinn. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 16 сакавіка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM