#BML100. Сьвета Бень са спэктаклем «З жыцьця інсэктаў» (поўнае відэа)
674 / 0
01.06.2019

#BML100. Сьвета Бень са спэктаклем «З жыцьця інсэктаў» (поўнае відэа)

У юбілейным, сотым зь ліку, і завяршальным у гэтым сэзоне выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live акторка і сьпявачка Сьвятлана Бень паказала спэктакль «З жыцьця інсэктаў» пад жывы музычны акампанэмэнт.

Апошняе выданьне Belsat Music Live у тэлесэзоне 2018/2019 сталася юбілейным, сотым па ліку. За тры гады выхаду ў этэр у студыі праграмы гучаў гучаў джаз, рок, рэп, электроніка, мэтал, эстрада і опэра. Гэтым разам стваральнікі BML вырашылі яшчэ болей пашырыць межы.

Незалежная тэатральная пастаноўка на музыку Валерыя Воранава і на словы расстралянага ў 1937 годзе паэта Мікалая Алейнікава балянсуе між эпічнаю драмай і дзіцячымі лічылкамі ды распавядае пра жыцьцё інсэктаў сярод людзей і пра жыцьцё людзей сярод інсэктаў, а ў існасьці — пра Сусьвет. Пасьля паказу ўдзельнікі спэктаклю распавядуць вядоўцы Міры Шульц пра гісторыю яго стварэньня і свае эмоцыі ад гэтага твору.

Наступнае выданьне Belsat Music Live выйдзе ў новым тэлезоне, 7 верасьня. Яно будзе складацца зь песень розных выканаўцаў, якія не ўвайшлі ў ранейшыя праграмы. А пакуль на youtube-канале «Белсат Музыка» можна перагледзіць папярэднія выданьні. Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё  можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

Усе праграмы BML за 38 сэкундаў

TuzinFM