Dzieciuki ў BML Premium з найлепшымі песьнямі і прэм’ерамі (поўнае відэа)
337 / 0
21.09.2019

Dzieciuki ў BML Premium з найлепшымі песьнямі і прэм’ерамі (поўнае відэа)

Госьці новага выданьня аўтарскай праграмы Cяргея Будкіна — Dzieciuki. Музыкі зайгралі песьні з альбому «Радыё Harodnia», які толькі што пабачыў сьвет, а таксама свае галоўныя гіты.

Dzieciuki ўзялі ўдзел у прэміюм-выданьні Belsat Music Live. Гэта пашыраны фармат праграмы — музыкі граюць больш песень жыўцом, у студыю запрашаюцца прыхільнікі, а пры канцы праграмы разыгрываецца прыз. Гледачы гэтага выданьня маюць шанец выйграць фірмовую цішотку гурта з надпісам «Нізкі мастацкі ўзровень», а таксама куфаль зь лёга «Дзецюкоў».

У жывым сэце музыкі зайгралі песьні з альбому «Радыё Harodnia», які толькі што пабачыў сьвет, а таксама свае галоўныя гіты. У размове зь Міраю Шульц Dzieciuki прэзэнтуюць свайго новага вакаліста, распавядуць пра самыя скандальныя выступы ды пракамэнтуюць свае найбольш жорсткія тэксты.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Тадэвуш Касьцюшка»
(музыка гурта, словы Алеся Дзянісава, Дзяніса Жыгаўца)

«Прадаецца краіна»
(музыка гурта, словы Алеся Дзянісава)

«Мужыцкая праўда»
(музыка гурта, словы Дзяніса Жыгаўца)

«Пажывем ды паглядзім»
(музыка гурта, словы Алеся Кіркевіча)

«Час касінераў»
(музыка гурта, словы Алеся Чобата)

«Калі над лугам бусел праляцеў»
(музыка гурта, словы Алеся Чобата)

Госьцем наступнага выданьня будуць пераможцы конкурсу «Засьпявай-5» — Павал Козіч і Ціхан Букраба. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 28 верасьня ў 20:25 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM