Лявон Вольскі згадае ўсё ў BML Premium! (поўнае відэа)
389 / 0
12.10.2019

Лявон Вольскі згадае ўсё ў BML Premium! (поўнае відэа)

Напярэдадні вялікага канцэрту ў Prime Hall Лявон Вольскі разам з сваім гуртом стаў госьцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у прэміюм-фармаце.

Пачынальнік нацыянальнай рок-музыкі ў размове зь Міраю Шульц згадае сваю самую першую песьню, першы канцэрт, стварэньне і распад «Мроі», N.R.M. і Zet, а ў жывым сэце зайграе абраныя гіты за 35-гадовую кар’еру. Увага! Самыя актыўныя гледачы праграмы маюць шанец выйграць запрашальнікі на вялікі электрычны канцэрт 26 кастрычніка ў Prime Hall ды іншыя падарункі ад Лявона Вольскага!

Песьні, якія гучаць у праграме:

«А хто там ідзе?»
«Зямля»
«Паветраны шар»
«Я еду»
«Лёгкія-лёгкія»
«Айчына»
«Тры чарапахі»
(музыка і словы Лявона Вольскага)

Госьцем наступнага выданьня будзе праект duся сьпявачкі Еўдакіі Шукшыной. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 19 кастрычніка ў 20:25 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM