“60 год беларускага рок-н-ролу” для сапраўдных беларусаў
237 / 0
15.10.2020

“60 год беларускага рок-н-ролу” для сапраўдных беларусаў

Адзін з галоўных парталаў краіны Onliner.by запусціў праект “Пашпарт грамадзяніна”, дзе ў папулярнай форме публікуе пытанні і адказы паводле падставовых для кожнага беларуса з’яваў: сімвалаў, культуры, ідэнтычнасці - усім што звязана з Беларуссю.

Сярод матэрыялаў - серыя аўдыё-падкастаў, прысвечаных беларускай літаратуры, мастацтву, архітэктуры, археалогіі і музыцы. Іх чытаюць вядомыя дзеячы сучаснай культуры. Аўтары называюць гэтую серыю “метадычкай сапраўднага беларуса”. 

Лекцыю “60 год беларускага рок-н-ролу” прачытаў Сяргей Будкін, стваральнік TuzinFM і кіраўнік Беларускага фонда культурнай салідарнасці, дзе распавядае пра найбольш знакавыя з’явы беларускай музыкі ад першага біт-фэсту ў 1968 да герояў музыкі нашых дзён. Вы можаце паслухаць лекцыю, альбо азнаёміцца з яе матэрыяламі на Onliner.