Зоркі тэатра, кіно, оперы і музыкі падтрымалі Народны ўльтыматум
1013 / 0
23.10.2020

Зоркі тэатра, кіно, оперы і музыкі падтрымалі Народны ўльтыматум

Беларускі фонд культурнай салідарнасці звярнуўся з заклікам падтрымаць Народны ўльтыматум да ўсіх, хто працуе ў сферы культуры – як вольных мастакоў, так і супрацоўнікаў дзяржаўных інстытуцыяў.

Народны ўльтыматум, які надоечы абвесціла Святлана Ціханоўская, мае тры патрабаванні: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, спыніць гвалт, вызваліць усіх палітзняволеных. Калі яны не будуць выкананыя, з 26 кастрычніка краіна стане на паўзу.

У выпадку, калі патрабаванні Народнага ўльтыматума будуць праігнараваныя, Беларускі фонд культурнай салідарнасці заклікае далучыцца да Агульнанацыянальнай забастоўкі.

Першая рэакцыя на заклік Фонда - відэазварот дзеячоў культурнай сферы.

Мы - вольныя творцы Мы самі вырашаем свой лёс. 

Мы самі ствараем культуру 

Бо культура – гэта мы. 


Заклікаем нашых прыхільнікаў, гледачоў і слухачоў у Беларусі  

адмовіцца ад наведвання культурных устаноў. 

Пасядзіце дома з дзецьмі 

Пачытайце кнігу

Памалюйце 

Паглядзіце кіно

Паслухайце музыку. 


Калі працуеце ў дзяржаўнай ўстанове - не выходзьце на працу з 26 кастрычніка 

Знішчыце ў сабе раба 

Знайдзіце прычыну 

Захварэйце 


Ніякіх карпаратываў ды іншых івэнтаў на замову 

Выходзьце ў свой двор 

Гуляйце па вуліцах свайго гораду Толькі вулічныя акцыі салідарнасці ў раёнах! 


Калі не можаце не выйсці на працу 

Зрабіце сваю пазіцыю бачнай Дайце знак, што вы з намі 


Стужкай, словам, дзеяннем! 


Разам мы сіла!

Беларусь павінна быць вольнай!


У відэа ўзялі ўдзел:

Зоя Белахвосцік, Народная артыстка Беларусі

Уладзімір Пугач, лідар J:Морс

Васіль Калач, рэжысёр, актор

Лявон Вольскі, музыка

Алег Гарбуз, актор

Ларыса Грыбалёва, спявачка, тэлевядоўца

Андрэй Хадановіч, паэт

Андрэй Галанаў, дырыжор Вялікага тэатра Беларусі 

Міхаіл Гулін, мастак 

Андрэй Курэйчык, рэжысёр, драматург

Маргарыта Ляўчук, оперная спявачка

Мікіта Моніч, мастацтвазнаўца

Руся, спявачка

Андрэй Бонд, шоўмэн, тэлевядоўца 

гурт Litesound

Павел Аракелян, музыка

Андрусь Такінданг, музыка, мастак

Сяргей Доўгушаў, музыка, прадусар

Кірыл Галанаў, ды-джэй перамен

Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), тэлевядоўца, актор

Юры Стыльскі, лідар “Дай дарогу!”

Ілля Сільчукоў, саліст Вялікага тэатра Беларусі

Павел Латушка, экс-міністр культуры Беларусі