Ігар Варашкевіч выставіў на дабрачынны аўкцыён рарытэтную гітару, Юрый Стыльскі ― свой аўтапартрэт.
578 / 0
28.10.2020

Ігар Варашкевіч выставіў на дабрачынны аўкцыён рарытэтную гітару, Юрый Стыльскі ― свой аўтапартрэт.

Вядомыя беларускія музыканты Ігар Варашкевіч і Юрый Стыльскі выставілі свае лоты на дабрачынны аўкцыён.

Каб падтрымаць пацярпелых дзеячаў культуры, лідар славутага гурта “Крама” прадае сваю рарытэтную гітару, на якой сачыніў культавыя песні.
 
“Гэтую гітару купіў у 1980-х. І яшчэ да таго, як далучыўся да “Крамы”, напісаў на ёй музыку да песень “Бяжы, бяжы хлопец”, “Камендант” і “Чыкага найтс”, ― распавядае Варашкевіч. ― У гэты цяжкі для Беларусі перыяд, час выпрабаванняў, шмат каму патрэбная падтрымка. Я спадзяюся, што грошы, атрыманыя ад продажу гітары, дапамогуць тым, хто церпіць за сваю грамадзянскую пазіцыю”.

Паўдзельнічаць у аўкцыёне

Да Ігара Варашкевіча далучыўся і лідар “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі, які ў якасці лота вырашыў выставіць свой аўтапартрэт

“Напісаў яго два гады таму. Не хацеў сябе ўвекавечваць, а намаляваў, таму што прыйшло натхненне, а натуршчыка побач не было. У гэты твор я ўклаў усё, што мог, ― кажа Стыльскі. ― Я хацеў бы выказаць сваю павагу і падтрымаць усіх тых, хто змагаецца за праўду і справядлівасць. Заклікаю ўсіх дапамагаць адно аднаму. Давайце ўсе разам нарэшце зробім гэта!”

Паўдзельнічаць у аўкцыёне

Усе сродкі ад аўкцыёну будуць пералічаныя ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці, створаны з мэтай аказання падтрымкі прадстаўнікам беларускай культурнай супольнасці, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую
пазіцыю.
 
 
Фота Андрэя Лянкевіча
за тыдзень
за тры месяцы