
Уладзь Лянкевіч. "Нібыта я памёр і зноў ажыў"
Паэт і музыкант Уладзь Лянкевіч распавядае пра суткі на Акрэсціна і Жодзіна, дваравыя канцэрты і актуальную пратэстную творчасць.
Пра турму
Гэта вельмі непрыемны піянерлагер, у якім важатыя-назіральнікі - проста чэрці, якія цябе не выпускаюць на прагулку. Таму цябе знутры можа з'ядаць пачуццё несправядлівасці: якога хрэна я тут увогуле знаходжуся? Якія падставы для таго, каб я тут увогуле сядзеў?
Пра падтрымку
Калі я выйшаў было шмат словаў падтрымкі, салідарнасці. Пачуццё, нібыта я памёр і зноў ажыў. Але пры гэтым ты нейкім чынам скаваны. Пад націскам беспардоннага пазітыву ты не можаш нічога зрабіць. Безумоўна лепей так, чым ніводнага слова падтрымкі.
Пра рэфлексію
Суткі пасля выхаду я быў вельмі баявы, але потым мяне накрыла. І калбасіла так дні чатыры. Нейкія флэшбэкі ёсць і зараз.
Глядзіце цалкам у відэа:
КАМЕНТАВАЦЬ