Святлана Ціханоўская пра пагрозы адабраць cына ў вакаліста "Уніі"
80 / 0
21.11.2020

Святлана Ціханоўская пра пагрозы адабраць cына ў вакаліста "Уніі"

"Толькі каб даказаць сваю сілу, яны гатовыя зрабіць дзіця сіратой"

«Спачатку яны хапалі людзей на вуліцы. Потым пачалі ўрывацца ў кватэры. Зараз урываюцца наўпрост у сем'і і пагражаюць абвесціць, што дзеці пратэстоўцаў знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Саліст хору «Унія» Аляксандр Шык за сваю пазіцыю атрымаў 15 сутак, яго жонка - штраф. І ім пагражаюць яшчэ і тым, што адбяруць прыёмнага непаўналетняга сына. Толькі каб даказаць сваю сілу, яны гатовыя зрабіць дзіця сіратой.
 
Сям'я Аляксандра і Марыны Шык
 
Гэта дробязная і подлая помста сям'і, якая не хоча мірыцца з тым, што адбываецца ў краіне. Для гэтага няма ніякіх прававых падстаў, але рэжым больш не спрабуе ствараць хаця б бачнасць выканання закона. Менавіта таму мы ствараем сістэму фіксацыі сведчанняў злачынстваў супраць народа Беларусі. Гэтая адзіная база доказаў, якую зможа папоўніць кожны і якая наўпрост прывядзе да санкцый і судоў над памагатымі рэжыму. Гэта адзін з крокаў Народнага Трыбунала і гэта галоўны спосаб спыніць беззаконне, выгаднае толькі злачынцам.
 
Я ведаю, які гэта жах, калі пагражаюць тваім дзецям. І ведаю, што мы зробім усё, каб больш ніводны дарослы ў Беларусі не баяўся, што ў яго забяруць дзіця, і аніводнае дзіця не баялася, што яго пазбавяць мамы і таты».
 
 
 
Святлана Ціханоўская
Тэгi: