Алесь Дзянісаў — Павешаным 1863 году
451 / 0
26.11.2020

Алесь Дзянісаў — Павешаным 1863 году

Алесь Дзянісаў запісаў песню на верш Уладзіміра Караткевіча прысвечаны паўстанцам 1863-1864 гадоў.

Гэтая творчая праца – вынік фантастычнага збегу абставінаў. Тут і падзеі апошніх месяцаў, кансалідацыя гарадзенскай творчай суполкі, тут і ментальная кансалідацыя творчай групы ў зацікаўленнасці творчасцю генія беларускай літаратуры Ўладзіміра Караткевіча. Нам пашчасціла аб’яднаць словы, музыку і погляд напярэдадні юбілея паэта – 90 год са дня нараджэння.

Няма сэнсу апісваць словамі – глядзіце:

Адмысловая падзяка за падтрымку Сяргею Будкіну і Belarusian Culture Solidarity Foundation 

Словы – Уладзімір Караткевіч
Аўтар музыкі – Алесь Дзянісаў
Гітара і спеў – Алесь Дзянісаў
Гукарэжысёр – Яўген Кучмейня (.К)
Рэжысёр – Васіль Калач
Аператар, рэжысёр мантажу – Konstance
Акторы, грым, строі, рэквізіт, тэхнічная праца – Творчы рух “Асобы”