Кірчук, Доўгушаў і Ляўчук запісалі сумесную песню
1180 / 0
16.12.2020

Кірчук, Доўгушаў і Ляўчук запісалі сумесную песню

Музычны праект TryNići прэзентаваў кліп LITO і прысвяціў яго жніўню 2020.

У складзе TryNići (TрыНіці) тры вядомыя беларускія музыканты: Іван Кірчук, Сяржук Доўгушаў і Маргарыта Ляўчук. Рэжысёр кліпа - Юры Дзівакоў.

«Музычны кліп на палескую жнівеньскую песню ад TryNići – гэта алюзія на сучасную беларускую рэчаіснасць і на падзеі, што адбыліся ў жніўні 2020 года і працягваюцца дагэтуль. У нашым кліпе кожны ўбачыць свае сэнсы і паралелі», - сцвярджае прадзюсар Аляксандр Чахоўскі.

за тыдзень
за тры месяцы