БГ па-беларуску! «Людзі на балоце» запісалі «Калі пройдзе боль» (аўдыёпрэм’ера)
4761 / 3
20.02.2014

БГ па-беларуску! «Людзі на балоце» запісалі «Калі пройдзе боль» (аўдыёпрэм’ера)

Гарадзенскі гурт «Людзі на балоце» запісаў беларускамоўную вэрсію песьні гурта «Аквариум».

Аўтар перакладу і лідэр гарадзенскага гурта «Людзі на балоце» Алесь Дзянісаў называе «Аквариум» у тройцы сваіх улюбёных піцерскіх гуртоў (яшчэ два — «АукцЫон» і Tequillajazzz). «Творчасць БГ паўплывала на мой сьветапогляд, асабліва раньні ягоны пэрыяд. Песьню „Когда пройдёт боль“ лічу адной з найлепшых, а пераклад на беларускую мову быў для нас цікавым экспэрымэнтам», — кажа Алесь. Песьня ўжо неаднойчы выконвалася на канцэртах «Людзей на балоце» і  музыкі вырашылі яе зафікасаваць — «каб яна ня згінула ў пустэчу». «Калі пройдзе боль» вырашана прадставіць асобна, у будучы альбом гурта яна ня ўвойдзе.

Запіс жа другога дыску «Людзі на балоце» пачынаюць у траўні. Гарадзенцы далі два ўдалыя канцэрты пры канцы 2013-га ў Менску і Калінінградзе і пакуль адмаўляюцца ад усіх запрашэньняў выступіць. «Хочацца прысьвяціць увесь вольны час на рэпэтыцыі, якія праходзяць зусім ня часта, бо палова музыкаў грае ў гурце Dzieciuki, у якога зараз плянуецца багата выступаў», — тлумачыць Алесь. «Людзі на балоце» зьбяруцца дзеля канцэрту ў Менску 18 траўня з надта цікавай нагоды, пра якую будзе паведамлена ў самы бліжэйшы час.

Прэм’ера на Tuzin.fm! Беларускамоўная вэрсія «Калі пройдзе боль» у выкананьні «Людзі на балоце» (музыка і словы Барыса Грабеншчыкова, беларускі тэкст Алеся Дзянісава).

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    20.02.2014 / 19:56

    На маёй памяці гэта першы ўцямны кавэр па-беларуску на БГ. Ці былі яшчэ?

  • Vadzimir / адказаць
    21.02.2014 / 08:25

    Ну як жа былі) Сямашка нават адмысловую праграму рабіў: http://vvsiamashka.podfm.ru/krakatuk/459/

  • funny-shmunny / адказаць
    24.02.2014 / 19:43

    Ад Вольскага было "Паўкоўнік Вольніч прыехаў на фронт"
    http://www.youtube.com/watch?v=AaB13BHe7lQ&list=FLyr-ORfLF0adnCeH-0GlOfg&index=5

  • КАМЕНТАВАЦЬ