!OUT: Юльян Дрэйзін — першы тэарэтык беларускае электронікі
Да 140-годзьдзя выбітнага беларускага музыколяга Юльяна Дрэйзіна прадстаўляем вытрымкі з адзінае ягонае кніжкі «Музыка й рэвалюцыя» 1921 году.
Топ-12 прэм’ераў лета-2019 (аўдыё)
На TuzinFM агляд самых цікавых песень гэтага лета — індзі, рок, панк, мэтал, электроніка, рэп на беларускай мове.
Жыве «Басовішча»! Зацемкі з апошняга фэсту
Рэдактарка TuzinFM Эліна Калнібалоцкая наведала апошняе ў гісторыі «Басовішча» і падзялілася сваімі ўражаньнямі.
luty sakavik і Harmonix College — пераможцы апошняга ў гісторыі «Басовішча» (аўдыё)
Пераможцамі конкурсу 30-га фэстывалю музыкі маладой Беларусі прызнаныя два гурты.
!OUT: Альбом-космас ад Zabelov Group (аўдыё/відэа)
Беларускі акардэаніст і чэскі бубнач запісалі і выдалі ў Празе неверагодны альбом, дзе акром іх інструмэнтаў гучаць разнастайныя струнныя, клявішныя і духавыя, у тым ліку арфа і стары арган зь нядзейнага касьцёла. У запісе паўдзельнічалі легендарны чэскі джазмэн, опэрная сьпявачка, выкладчык з джазавай школы і дзіцячы хор.
!OUT памяці Леаніда Нарушэвіча: 12 адметных альбомаў «Князя Мышкіна»
Слухаем абраныя альбомы знакавай асобы ў беларускім андэграўндзе, майстра інтуітыўнай імправізацыі Леаніда Нарушэвіча (1964—2019).
Першая беларуская CD-складанка «Вольныя танцы». Інтэрнэт-прэзэнтацыя да 20-годзьдзя (аўдыё)
Згадваем праект «Вольныя танцы: слухай сваё!», які стаў першым дыскам у каталёгу лэйблу «БМА group» і першай CD-складанкай альтэрнатыўнай беларускамоўнай музыкі ў гісторыі.
Мэгатур-2019 на «Тузіне». Блогеры вырашаюць! (+усе песьні сэзону)
Папулярныя беларускія блогеры сфармуюць выніковы тур, у якім будзе абраная найлепшая песьня 16-га па ліку сэзону на TuzinFM.
#BML100. Сьвета Бень са спэктаклем «З жыцьця інсэктаў» (поўнае відэа)
У юбілейным, сотым зь ліку, і завяршальным у гэтым сэзоне выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live акторка і сьпявачка Сьвятлана Бень паказала спэктакль «З жыцьця інсэктаў» пад жывы музычны акампанэмэнт.
Топ-12 пачатку лета-2019. Ад сўінгу да блэк-мэталу (аўдыё)
На TuzinFM — агляд найбольш цікавых апошніх беларускамоўных трэкаў — сьвежыя песьні ад знаных артыстаў і дэбютныя трэкі ад новых праектаў.
Музычная сэнсацыя 2019-га. Гурт «Молчат дома» ў #BML (поўнае відэа)
Па вяртаньні са свайго першага туру па Эўропе ў студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў гурт «Молчат дома».
Арганізатарка апошняга «Басовішча»: «Фэст застанецца ў сэрцы. І ў гісторыі» (відэа)
Лідзія Пякарская распавяла TuzinFM пра тое, як ёй далося рашэньне паставіць кропку ў 30-гадовай гісторыі «Басовішча».