Гарадзенскія гіпі: час змаганьня за любоў (частка 1)*
Tuzin.fm дасьледуе гісторыю беларускіх гіпі. Пачынаем з гарадзенскіх. Менавіта ў гэтым горадзе прайшла першая дэманстрацыя гіпі ў СССР.
Месца, дзе шукаюць шчасьця. Новы альбом Несьцярэнкі (інтэрнэт-прэм’ера)
Юры Несьцярэнка прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы альбом «Аэрапланы ў вырай», песьні да якога запісваліся цягам пяці год.
Жэня Кучмейна (.К): «Мяне твор вядзе, а не я яго» (+відэа)
Пераможца 8-га туру аўдыёчарту на Tuzin.fm адказаў на закіды ў празьмернай энэргіі і нянавісьці, распавёў пра стыль сваёй працы ды запрасіў усіх з сабой у міні-тур па Беларусі ды Ўкраіне.
Аляксандар Ільюкевіч: «Беларускі шоў-біз адстае ад сусьветнага на гадоў 20» (відэа/аўдыё)
Беларускі рокер зь Лёндану распавёў пра свой брытанскі гурт, запіс на Abbey Road і няўдалы візыт у Менск, калі ён быў вымушаны плаціць арганізатарам за выступ, а таксама праанансаваў будучы альбом.
Альбом месяца на Tuzin.fm — «Mertvets» ад гурта «Нельга забыць» (аўдыё)
Праграма на вершы Максіма Багдановіча заняла 1-е месца ў альбомным чарце з вынікам 304 галасы.
Імправізуй гэта. Сямашка запісаў cвой самы ўдалы альбом (аўдыёпрэм'ера!)
На Tuzin.fm прэм’ера live-альбому, які запісала зборная Беларусі па калектыўнае імправізацыі на чале зь Віктарам Сямашкам. Народныя сьпевы зьмешваюцца з наўмысна паблытанымі радкамі з Багдановіча ды вершам-прысьвячэньнем Данбасу.
WZ-orkiestra дасьць клюбны канцэрт у Менску (+падборка найлепшых песень)
Гурт Зьмітра Вайцюшкевіча сыграе найлепшыя песьні за 15 гадоў у межах праекту «Жывы Тузін». Эксклюзіўны канцэрт адбудзецца 6 лютага ў клюбе «Піраты».
Экспэрт Tuzin.fm Сяргей Дубавец: «У беларускую музыку вярнулася энэргетыка і якасьць»
Журналіст і літаратар Сяргей Дубавец месяц слухаў удзельнікаў чартаў на Tuzin.fm і зрабіў выснову, што энэргетыка, вялізны патэнцыял творчасьці і якасьць вяртаецца ў нашу музыку.
TonqiXod: «Прыемна, што наша дробнае хуліганства ацанілі»
Надзвычай удала стартаваў у аўдыёчарце «Конрад Валенрод» — 11-хвіліннае музычнае палатно ад гурта TonqiXod апынулася наперадзе ўсіх ў сёмым туры галасаваньня.
!OUT на Раство: Camerata прадстаўляе новы твор у абноўленым складзе (аўдыёпрэм’ера)
Унікальны беларускі калектыў прадстаўляе на Tuzin.fm свой новы твор «На Раство» ў абноўленым складзе, які заставаўся нязьменным 20 гадоў. Camerata пакінулі Тацяна Дробышава ды Ігар Мельнікаў. Новым удзельнікам каманды стаў Піліп Сьмялоў.
Новы праект Дзянісава на вершы геніяльнага Чобата (прэм’ера кліпа!)
Алесь Дзянісаў прадстаўляе на Tuzin.fm кліп на песьню «Турма» з свайго новага праекту на вершы Алеся Чобата. Атмасфэрнае чорна-белае відэа зьняў Валеры Руселік.
2014 год вачыма арганізатараў канцэртаў (+што нам чакаць ад 2015)
Павал Кашырын, Віталь Супрановіч, Нік Маторын, Яўген Карпаў распавядаюць наколькі ўдалым быў для іх бізнэсу 2014 году, разважаюць якім мае быць адэкватны кошт на квіткі і прагназуюць сытуацыю ў канцэртнай справе ў 2015-м.