У гіт-парад трапляюць альбомы беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру - г.зв. тузін. Удзельнічаюць альбомы беларускамоўных (часткова беларускамоўных) выканаўцаў, а таксама канцэптуальныя складанкі песень, выдадзеныя за гэты час. З 2019 году разглядаюцца таксама міні-альбомы з 4-7 трэкаў, EP.

Кожны тур гіт-параду цягнецца каля трох месяцаў і адпавядае пары году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага альбому, у якім удзельнічаюць усе рэлізы сэзону. 

Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад альбомаў на TuzinFM рэдакцыя парталу пакідае за сабой.

Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт ў сацыяльнай сетцы (Facebook, УКантакце) адзін раз на суткі, абіраючы адзін, два або тры альбомы.

1198 / 0
25.05.2019
Drenny ton

Drenny ton

Рэпэр Gleboki Smak выдаў дэбютны альбом «Drenny ton», над якім працаваў пяць гадоў.

1235 / 0
20.05.2019
Гімн

Гімн

Гурт By Cry прэзэнтаваў EP «Гімн» зь пяці трэкаў, у якім падводзіць пэўную рысу ў сваім разьвіцьці.

1330 / 0
16.05.2019
Падзяка сэрца

Падзяка сэрца

Сьпявак Uzari прэзэнтаваў свой дэбютны альбом «Падзяка сэрца». Цалкам беларускамоўны.

Тэгi: Uzari
918 / 0
14.05.2019
Чысьціня

Чысьціня

У альбомным чарце на TuzinFM бярэ ўдзел дэбютны EP гурта Skroź «Чысьцiня». Эпіграфам да яго музыкі паставілі цытату з Альбэра Камю: «Але ж гэта выдатна кахаць і жыць у чысьціні свайго сэрца».

1315 / 0
04.05.2019
Сармацкі рок

Сармацкі рок

Народны ансамбль Беларусі з 27-гадовай гісторыяй «Тутэйшая шляхта» выдаў альбом «Сармацкі рок», у які акром апрацовак народных сьпеваў увайшлі песьні на словы Паўлюка Труса, Уладзіслава Сыракомлі і Францішкі Ўршулі Радзівіл.

1162 / 0
27.04.2019
Себякин грядёт

Себякин грядёт

Праект Дзяніса Трусава перабазаваўся з Горадні ў Ханой, што знайшло сваё адлюстраваньне на новым альбоме, у запісе якога ўзялі ўдзел віетнамскія музыкі з народнымі інструмэнтамі.

1024 / 0
25.04.2019
Piano Concert I

Piano Concert I

На баўгарскім сеціўным лэйбле Mahorka апублікаваны новы альбом менскага авант-джазавага ансамблю «Фантастычныя плыўцы», які на дадзеным рэлізе ўяўляе зь сябе суполку піяністаў.

1110 / 0
22.04.2019
Цяпло

Цяпло

У альбомным чарце на TuzinFM возьме ўдзел дэбютны альбом пераможцаў фэстывалю «Басовішча-2011» — гурта Yellow Power.

1372 / 0
16.04.2019
Грустные песни

Грустные песни

Сьпявачка Паліна Рэспубліка, якая цяпер падпісваецца проста Palina, прэзэнтавала новы альбом «Грустные песни». У яго ўвайшлі творы на беларускай і расейскай мовах, што былі напісаныя цягам апошніх трох гадоў.

1033 / 0
11.04.2019
Сигналы

Сигналы

Гурт «Сразу май» прэзэнтаваў новы альбом «Сигналы», у які ўвайшлі 10 новых твораў гурта, у тым ліку на беларускай мове.

1491 / 0
03.04.2019
Нас у Маскве не зразумеюць

Нас у Маскве не зразумеюць

У альбомным чарце на TuzinFM бярэ ўдзел супольны музычны праект «Нас у Маскве не зразумеюць», прэзэнтацыя якога адбылася на тэлеканале «Белсат» у навагоднюю ноч.

2128 / 0
01.04.2019
V

V

Гурт Akute возьме ўдзел у альбомным чарце на TuzinFM з альбомам «V», у якім дэманструе сваё новае гучаньне.