У гіт-парад трапляюць песьні беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру — г. зв. тузін. Разьмяшчэньне песьні ўзгадняецца з выканаўцамі (праваўладальнікамі). Музычны кірунак ролі ня грае, мова твору — беларуская.
Кожны тур гіт-параду цягнецца каля двух месяцаў. Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага гіта, у якім удзельнічаюць усе песьні сэзону.
Песьня мусіць быць прадастаўлена ў добрай якасьці (не ніжэй за 192Kbs). Песьні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.
Адкажы
У чарце на Tuzin.fm Дыяна Громава прадстаўляе песьню «Адкажы». 19-гадовая сьпявачка пэўная, што гэты твор будзе блізкім для шматлікіх дзяўчат, бо ў ім вядзецца пра самыя важныя пачуцьці.
Коска
Рэпэр Zeman прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm трэк «Коска», які перадае ўвесь сэнс яго аднайменнага альбому.
Пашкоджаны
У аўдыёчарце на Tuzin.fm гурт Chiefs Band прадстаўляе песьню «Пашкоджаны» з чароўным голасам Кацярыны Худзінец. Гэта беларуская вэрсія твору гурта Winery Dogs, якую ўпадабалі і самі аўтары арыгіналу. Амэрыканцы выказалі спадзеў, што іх «Damaged» стане ў Беларусі гітом.
Як мае быць
У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт «Ілюжан» прадстаўляе свой твор «Як мае быць». Музыкі кажуць, што ён зьявіўся раней за аналягічны слёган квасу «Старажытны».
Сэрпанцін
Гурт «Джына» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Сэрпанцін» — трэк, які найлепш адлюстроўвае музычныя густы ўдзельнікаў каманды ды іх кірунак.
Дай мне шанец
Адзін з самых яскравых беларускіх джазмэнаў прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню з свайго сольнага праекту «Дай мне шанец» — першы беларускамоўны твор, напісаны цалкам самастойна.
Проста вер
Гурт «Мерада» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm адну з самых сьветлых песень у сваім рэпэртуары «Проста вер», запісаную ў беларускамоўнай вэрсіі.
Залілось сьлязьмі
Гурт «Нельга забыць» прадстаўляе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Залілось сьлязьмі» на верш Максіма Багдановіча з драматычным вакалам Надзеі Процькі.
Каханьне
Гурт Tanin Jazz прадстаўляе на Tuzin.fm новую песьню «Каханьне» з сваёй першай беларускамоўнай праграмы.
Наша возьме
Новы праект Сяргея Міхалка прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Наша возьме», у якой асноўную вакальную партыю выканаў Віталь Гуркоў.
Алеся
Гурт Akute падрыхтаваў для праекту «Re:Песьняры» сваю вэрсію песьні «Алеся», запісаную з жывой віялянчэльлю.
Чырвоная ружа
Найлепшы кавэр гурт Беларусі DeTroit запісаў для праекту «Re:Песьняры» сваю вэрсію песьні «Чырвоная ружа», дзе спалучыліcя інтэлектуальны джаз і клясычны ўзор беларусага сьпеву.