(Не)расстраляныя

Праект інтэрнэт-партала TuzinFM.by
Прысвячаецца ўсім пацярпелым ад сталінскіх рэпрэсіяў беларусам і іх сем'ям.

Гэты праект пра жыцьцё і пра любоў. Мы хацелі ўшанаваць творцаў ня толькі за тое, што іх забілі, але і за тое, што яны зрабілі: прыняць іх у нашым часе, асэнсаваць тое, што яны пасьпелі стварыць, распавесьці пра іх саміх і працягнуць іх гісторыю далей

Сяргей Будкін
аўтар ідэі і кіраўнік праекту “(Не)расстраляныя”

Паэты

Расстраляныя літаратары працягваюць жыць: кожны з іх мае ўласную старонку ў сацыяльных сетках, ім прысвечаныя грунтоўныя артыкулы ў анлайн-энцыклапедыях, іх вершы размешчаныя ў вольным доступе ў глабальным сеціве.

Алесь Дудар

1904 – 29/10/1937

Ізі Харык

1898 – 29/10/1937

Міхась Чарот

1896-1937

Міхась Зарэцкі

1901 – 1937

Уладзіслаў Галубок

1882 – 1937

Тодар Кляшторны

1903 – 1937

Майсей Кульбак

1896 – 1937

Юлі Таўбін

1911 – 1937

Анатоль Вольны

1902 – 1937

Зяма Півавараў

1910 – 1937

Валеры Маракоў

1909 – 1937

Юрка Лявонны

1908 – 1937

Песні

Музыку да вершаў расстраляных у 1937-м літаратараў напісалі вядучыя беларускія выканаўцы.
Кожны зь іх па-свойму адгукнуўся на тую радасьць і боль, спадзевы і безвыходнасьць, якімі прасякнутыя творы паэтаў.

Яны жывыя, пакуль мы іх памятаем!

Музыкі, якія ўзялі удзел у праекце запісалі відэазварот з заклікам зьвярнуць увагу на паэтаў 1930-х гадоў

Альбом песень на вершы растраляных паэтаў

12 песень, якія былі створаныя да гэтага праекту, натхнілі іншых беларускіх музыкаў на напісаньне сваіх музычных твораў на вершы паэтаў 1930-х. Пяць такіх песень увайшлі ў фінальную аўдыёвэрсію ў якасьці бонус-трэкаў.


Слухай на ўсіх платформах

Канцэрт

Канцэртная прэзэнтацыя праекту прайшла 29 кастрычніка 2017 году ў менскім клюбе «Брюгге».
Квіткі на яе скончыліся за чатыры дні да пачатку імпрэзы.

Лекцыі і курс

Знаныя дасьледчыкі літаратуры і культуры Беларусі падрыхтавалі і прачыталі адкрытыя лекцыі пра герояў праекту.

12 лекцыяў прайшлі ў 2017 годзе ў кнігарні «Логвінаў». Увосень 2018 году адбылося яшчэ 6 новых лекцыяў у Менску, а таксама прайшлі 5 выязных лекцый у Гародні, Гомелі, Берасьці, Магілёве, Віцебску.

На базе лекцый праекту “(Не)расстраляныя” у Лятучым універсітэце створаны Адукацыйны курс

Глядзець плэйліст Прайсці курс

Юлі Таўбін (1911-1937). Адкрытая лекцыя Андрэя Хадановіча (+новая песьня Лявона Вольскага)

Майсей Кульбак (1896-1937). Адкрытая лекцыя Вольфа Рубінчыка (+новая песьня Паўла Аракеляна)

Юрка Лявонны (1908-1937). Адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля (+новая песьня Vuraj)

Анатоль Вольны (1902-1937). Адкрытая лекцыя Антона Рудака (+новая песьня Akute)

Міхась Зарэцкі (1901-1937). Адкрытая лекцыя Аляксея Стрэльнікава

Ізі Харык (1896-1937). Адкрытая лекцыя Вольфа Рубінчыка (+новая песьня Сьветы Бень)

Міхась Чарот (1896-1937). Адкрытая лекцыя Ганны Севярынец (+новая песьня гурту Dziecuki)

Зяма Півавараў (1910-1937). Адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля

Валеры Маракоў (1909-1937). Адкрытая лекцыя Антона Рудака

Уладзіслаў Галубок (1882-1937). Адкрытая лекцыя Васіля Дранько-Майсюка

Алесь Дудар (1904-1937). Адкрытая лекцыя Ганны Севярынец (+новая песьня Кацярыны Ваданосавай)

Тодар Кляшторны (1903-1937). Адкрытая лекцыя Андрэя Хадановіча

Сяргей Астрэйка (1912-1937). Адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля (+песьня гурта Zanzibar)

Вацлаў Ластоўскі (1883-1938). Адкрытая лекцыя Язэпа Янушкевіча (+песьня гурта "Закон Гука")

Сяргей Мурзо (1912-1937). Адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля (+песьня Веры Бурлак)

Цішка Гартны (1887-1937). Адкрытая лекцыя Васіля Дранько-Майсюка

Сяргей Фамін (1906-1941). Адкрытая лекцыя Віктара Жыбуля (+песьня гурта Whisky Way)

Васіль Шашалевіч (1897-1941). Адкрытая лекцыя Аляксея Стрэльнікава

Кніга “Нерасстраляныя”

Унікальнае выданьне, у якое ўвайшлі 18 гісторыяў жыцьця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, іх абраныя творы і архіўныя фотаздымкі, частка зь якіх публікуецца ўпершыню

Маўклівыя кнігі

Лімітаваная сэрыя аўтарскіх нататнікаў з выявамі пісьменнікаў 1930-х Падпраект дызайнеркі Кацярыны Пікірэні ў межах праекту “Нерасстраляныя”

Галоўная ідэя „маўклівых кнігаў“ — даць адчуць пераемнасьць, сувязь пакаленьняў, тое, што мы можам падхапіць нявыказаныя і ненапісаныя словы тых, чый творчы палёт абарвалі

Навіны праекта

Пра праект ужо напісалі:

Падпішыся на нашы абнаўленні:

Падзяліся стронкай з сябрамі:

Над праектам працавалі

Праект «(Не)расстраляныя» — плён трохгадовай працы больш чым 60 чалавек:
музыкаў, дасьледчыкаў літаратуры, дызайнэраў, саўндпрадусараў, рэжысэраў ды актораў.

Аўтар ідэі, прадусар - Сяргей Будкін
Дызайн - Анатоль Лазар, Наста Шастак
Менеджмент - Эліна Калнібалоцкая,Хрысьціна Дарапей

Рэжысёр прома-відэа - Арцём Лобач
Апэратар-пастаноўшчык прома-відэа - Аляксандар Алейнікаў
Акторы - Павал Харланчук, Алена Гіранок, Андрэй Саўчанка
Відэа - Яўген Шапчыц

Аўтары музыкі да праекту - Лявон Вольскі, Сьвятлана Бень, Кацярына Ваданосава, Vinsent, Зьміцер Вайцюшкевіч, Павал Аракелян, Вольга Падгайская, Вера Бурлак, гурты Naka, Akute, Dzieciuki, TonqiXod, Re1ikt, Vuraj, Zanzibar, «Закон Гука», Whiskey Way, праект N.O.I.R/Stern(Беларусь-Францыя-Ізраіль).
Гук і звядзенне студыйнай версіі - Павал Сініла
Гук і звядзенне канцэртнай версіі - Андрэй Акатаў

Рэдактар кнігі - Віктар Жыбуль
Моўны рэдактар кнігі - Вінцук Вячорка
Навуковы рэцэнзент кнігі - Ірына Раманава
Вёрстка кнігі - Сяргей Кандраценка
Дызайн “маўклівых кніг” - Кацярына Пікірэня
Партнёр - кнігарня і выдавецтва “Логвінаў”
Выдавец кнігі - выдавецтва “Янушкевіч”

Аўтары кнігі і вядоўцы лекцыяў - Віктар Жыбуль, Андрэй Хадановіч, Ганна Севярынец, Вольф Рубінчык, Аляксей Стрэльнікаў, Антон Рудак, Васіль Дранько-Майсюк, Язэп Янушкевіч, Ганна Кавалёва
Відэа і стрым лекцый - Аляксей Сіпачоў

Веб-старонка - Яўген Барышнкіаў