Віктар Сямашка

Віктар Сямашка

Музыка, паэт, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 ў Менску. Упершыню выйшаў на сцэну ў 1998 годзе ў складзе гурта «Кузьнец і Сяманя». Граў у гуртах «Князь Мышкін», «Нагуаль», Mouches A L'Orange, «Балцкі Субстрат», выступае разам з Раманам Ярашам, гуртом Tonqixod. Як сольны выканаўца запісаў і выдаў больш за 10 альбомаў. Пераможца конкурсу электраакустычнай музыкі Formanta (2013).
320 / 0
11.09.2019
Concerto Grosso #15

Concerto Grosso #15

Гурт Fantastic Swimmers выдаў запісаны ў Варшаве «Concerto Grosso #15». Адметнасьць рэлізу ў тым, што музыка да яго была напісаная графічнымі сымбалямі.

546 / 0
07.08.2019
Tota

Tota

«Віктар Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтавалі антытаталітарны альбом «Tota». Запіс унікальны, бо кожная кампазыцыя выконваецца музыкамі толькі аднойчы і больш ніколі ня можа прагучаць.

1656 / 0
28.03.2019
Паддон

Паддон

«Віктар Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтуюць у альбомным чарце на TuzinFM свой новы канцэртны альбом «Паддон», у запісе якога ўзялі ўдзел былыя ўдзельнікі гурту TonqiXod і брытанскі саксафаніст.

10764 / 0
26.07.2018
Zero Nero

Zero Nero

«Віктар Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтуе ў альбомным чарце працу «Zero Nero», заснаваную на паэзіі лідэра праекту ды Ўладзя Лянкевіча і на спантаннай калектыўнай імправізацыі.

15688 / 0
14.05.2018
Марсаў дзень

Марсаў дзень

Праект «Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтуе ў альбомным чарце на TuzinFM альбом «Марсаў дзень», які быў запісаны ў менскім музэі Азгура і выдадзены на бэльгійскім нэт-лэйбле Tape Safe.

9100 / 0
21.02.2018
Матавіла

Матавіла

Новы альбом авангарднага праекту «Сямашка ды Кумпанія» прысьвечаны менскаму мікрараёну, якога афіцыйна няма, але ў якім аўтар жывае ад нараджэньня.

14472 / 3
30.01.2017
Зьмяіны цар

Зьмяіны цар

Праект «Віктар Сямашка ды Кумпанія» апублікаваў на Tuzin.fm альбом «Зьмяіны Цар», цалкам створаны на словы Максіма Багдановіча.

5805 / 2
16.01.2015
Імправізуй гэта. Сямашка запісаў cвой самы ўдалы альбом (аўдыёпрэм'ера!)

Імправізуй гэта. Сямашка запісаў cвой самы ўдалы альбом (аўдыёпрэм'ера!)

На Tuzin.fm прэм’ера live-альбому, які запісала зборная Беларусі па калектыўнае імправізацыі на чале зь Віктарам Сямашкам. Народныя сьпевы зьмешваюцца з наўмысна паблытанымі радкамі з Багдановіча ды вершам-прысьвячэньнем Данбасу.

2454 / 0
17.02.2014
Сямашка агучыў клясыку сусьветнага авангарду (саўндтрэк і відэа да «Emak Bakia»)

Сямашка агучыў клясыку сусьветнага авангарду (саўндтрэк і відэа да «Emak Bakia»)

Новы альбом музыкі і аўтара парталу Tuzin.fm Віктара Сямашкі «Calavera» выдаў бэльгійскі лэйбл Tape-Safe. Пярліна альбому — саўндтрэк да кінастужкі дадаіста Мана Рэя.