ZnaROCK

ZnaROCK

Гурт стварылі ў 2006 навучэнцы ліцэю БДУ Ян Вараб’ёў, Іван Анішчанка і Яўген Сокалаў. З уласнага вызначэньня разьвіваецца ў кірунках ска-кантры, дыска-ска, ска, ска-панк, акустык-ска і полька-тапатуха. Адметнасьць стылю - ужываньне ў рок-гучаньні скрыпкі. У 2011 іх песьня "Я эма, мама" трапіла ў лік галоўных гітоў сэзону і выйшла на складанцы "Прэм'ер Тузін".
4357 / 0
17.02.2015
Новы iPhone

Новы iPhone

У новым туры аўдыёчарту на Tuzin.fm гурт ZnaROCK прадстаўляе песьню «Новы iPhone», якая была прайшла выпрабаваньне на форуме Onliner.by. Музыкам ужо дасталося за каньюнктуршчыну, клаўнаду і нават гомасэксуалізм.

7983 / 0
19.03.2014
Тацяна

Тацяна

Рэпэр Вожык і гурт ZnaROCK прадстаўляюць у чарце на Tuzin.fm cваю супольную песьню «Тацяна», прысьвечаную ня толькі ўсім дзяўчынам з гэтым імём, але і ўсім дзяўчынам у прынцыпе.

Тэгi: ZnaROCK, Вожык