Blagi Mat!!!

Blagi Mat!!!

Гурт заснаваны ў Менску ў 2008 Ігарам Загумёнавым (Zigzag) і Аляксеем Яфрэменкам (Litvintroll, Znich, PartyZone). Выконвае фольк-панк з элемэнтамі электра-панку і гранжу. У 2013 выдаў дэбютны альбом "The Blagest Of Mat!!!", а таксама прэзэнтаваў кліп на песьню "Гопнік" (рэж. - А.Лобач). Удзельнічаў у трыб'юце гурту Neuro Dubel (2013). З 1 траўня 2014 выступае пад назваю Pun, але неўзабаве вяртаецца да ранейшай назвы.
2027 / 2
05.04.2014
Застаецца толькі мат

Застаецца толькі мат

Ігар Загумёнаў з сваім панк-праектам не пагрэбаваў апусьціцца да маргінальнага ўзроўню ды запісаў «антыгопніцкі» альбом. Але выйшла малапераканаўча.