Майтай

Майтай

Гурт заснаваны ў 2005. Спачатку выступаў пад назвай "Тайland". Грае пост-панк з элемэнтамі шугэйзынгу ды клясычнага панку. Сьпявае па-расейску і па-беларуску (з 2014) Дэбютны дыск "Бангкок-рок" (2008) увайшоў у топ-10 альбомаў году па вэрсіі Experty.by. У красавіку 2014 прадставіў на Tuzin.fm першы беларускамоўны сынгл "Полымя". Склад: Андрэй "Тай" Дзяркоў (вакал, гітара), Павал Трацяк (гітара), Алесь Мышкевіч (бас), Павал Мамонаў (бубны).
4783 / 3
15.04.2015
Мінулае

Мінулае

Гурт «Майтай» прэзэнтуе на Tuzin.fm свой новы беларускамоўны самотнік «Мінулае». Андрэй Дзяркоў шукае адказу на пытаньне як захаваць памяць пры дапамозе як усходняй, так і заходняй філязофіі.

3884 / 0
06.06.2014
Андрэй Дзяркоў: мала крычаць «Беларусь!» (аўдыёпрэм’ера)

Андрэй Дзяркоў: мала крычаць «Беларусь!» (аўдыёпрэм’ера)

Лідэр гурта «Майтай» у вялікім інтэрвію распавёў чаму ён кінуў тэлекар’еру на БТ і павесіў на аватарку «Пагоню», прызнаўся, што яго зусім не цікавяць сатырычныя жанры і прадставіў новую песьню па-беларуску, зробленую зь любоўю да Nine Inch Nails.

7256 / 3
15.04.2014
Полымя

Полымя

Праект «Майтай» прадстаўляе ў чарце на Tuzin.fm «Полымя». На першы беларускамоўны твор лідэр каманды Андрэй «Тай» Дзяркоў натхніўся творамі Ўладзімера Караткевіча і сьвяткаваньнем 20-годзьдзя беларускамоўнай плыні гістфаку БДУ.