Плакалі
2051 / 0
28.07.2014

«Я Dzed зь Вялейкі. І я буду першым»

У ТГ дэбютуе новы праект Dzed feat. VictoriA зь Вялейкі. Лідэр праекту Андрэй Каўзановіч прызнаецца, што натхніўся творчасьцю Cock and Ball Torture and Mishuggah ды Rihanna і сасьпеў урэшце да запісу ўласнага трэку: «Падумаў, што кілы ўжо пачнуць сівець, а ідэі так і застануцца імі».

Андрэй Каўзановіч a.k.a Dzed кажа, што ягоны праект існуе пакуль «выключна ў студыйным замесе». Выканаўца жыве ў Вялейцы. Ад гэтага, кажа, быў вымушаны сьпяшацца з запісам: «Вырашыў запісвацца, бо кілы хутка пачнуць сівець, а ідэі так і застануцца ідэямі. Дарэчы, гэта адна з праблем музычнай Вялейкі. Другая праблема гэта забруджанасць галоваў розным саўковым сьмецьцем, адсюль і адпаведны музычны ўзровень… Я не жадаю заставацца ў гэтым шэрагу».

У вялейскім супольным праекце ўзялі ўдзел: VictoriA (вакал), Dzed (гітара), Selya (бас) і Navinal-малодшы (бубны). Запісаў тое Аляксей Сіліцкі, а чым магла дапамагла суполка Vialejka.org crew.

Dzed кажа, што мае шырокія музычныя густы і натхніўся перадусім Cock and Ball Torture and Mishuggah ды Rihanna: «У маім плэй-лісьце знойдзецца шмат чаго, але аб’ядноўвае гэтае музло толькі адна рэч — 99% заакіянскага паходжаньня. Напрыклад, апошняя тэма, якая па-сапраўднаму мяне ўразіла гэта альбом Michael Verta „The Phoenix“. Але асабіста мая творчасьць скірaваная ў рэчышчы альтэрнатыўнага мэталу». «Я Dzed зь Вялейкі. І я буду першым», — дадае Андрэю.

 Dzed feat. VictoriA — Плакалі (музыка — Dzed, словы — Айна Бялова). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

з архіву ТГ, 2009 год

Тэгi: