Адзіноцтва
4859 / 0
13.08.2014

Дэбютны трэк гурта Akute

Магілёўскі гурт Akute — праект былых удзельнікаў гурта «Глюкі» Рамана Жыгарава і Стаса Мытніка. Яны дэбютуюць з сваім трэкам "Адзіноцтва"

Песьня «Адзіноцтва» зьявілася ў лютым 2009. Гэта першая студыйная праца гурта Akute — праекту былых удзельнікаў гурта «Глюкі», басіста Рамана Жыгарава і гітарыста Стаса Мытніка. Да хлопцаў далучыўся бубнач яшчэ аднаго вядомага магілёўскага калектыву — NevmaПавал Емяльянаў. «Гэта мая першая песьня, напісаная пасьля распаду „Глюкаў“, — распавядае аўтар „Адзіноцтва“ Раман Жыгараў. — Я страціў тое, дзеля чаго жыў апошнія дзесяць гадоў, і ўнутры застаўся толькі жудасны вакуум. Я сыйшоў з дому, каб пажыць аднаму, нікуды не выходзіў тыдні тры, не здымаў слухаўку. Так напісалася гэтая песьня…»

Літаральна за некалькі месяцаў Akute падрыхтавалі паўнавартасную праграму, дэбютавалі прыканцы жніўня на фэстывалі «Прыход» пад Магілёвам і цяпер дапісваюць альбом. Песьня «Адзіноцтва» ўвайшла таксама ў складанку магілёўскага року «Галактика Мorok», што нядаўна пабачыла сьвет.

Akute - Адзіноцтва (муз. і сл. Рамана Жыгарава). Зьмяшчаецца  са згоды выканаўцы.

з архіву ТГ, лістапад 2009

Тэгi:
за тыдзень
за тры месяцы