Агонь да нябёсаў
1403 / 0
07.01.2015

Забойная рэч ад Camerata

«Гэта адначасова адна з самых нашых забойных рэчаў і адзін з самых складаных нумароў. Пад яе на канцэрце нам прыходзіцца ледзьве ня бегаць, бо яна выконваецца з харэаграфіяй», - кажа пра песьню «Агонь да нябёсаў», якая дэбютуе ў 1-м туры на «Тузіне Гітоў» у сэзоне 2006/2007.

«Агонь да нябёсаў – песьня абсалютна новая. Цяпер мы яе часта выконваем на канцэртах. Праўда – гэта адзін з самых складаных нумароў у нашай праграме. Ня столькі з вакальнага гледзішча, колькі з харэаграфічнага – пад яе мы ледзьве ня бегаем па сцэне» - апавядае аўтар твору і вакаліст «Camerata» Аляксандар Доўнар. Музыка кажа, што ў творы вельмі адчувальныя язычніцкія інтанацыі: «Хоць у яе тэксьце шмат чаго ўвабралася, тут пераважаюць купальскія матывы ды і сам выраз «агонь да нябёсаў» можна трактаваць, як «вялікае купальская вогнішча». Хоць на гэтай вэрсіі я асабіста не настойваю», - кажа сьпявак.

Цяпер «Camerata» рыхтуецца да вялікага гастрольнага тура па гарадах Беларусі. «Кожны год мы ладзім шэраг такіх канцэраў па Беларусі. У кожным горадзе – выступаем з посьпехам, дзе-нідзе ў нас нават фэн-клюбы зьявіліся», - кажа Аляксандар. «Спадзяемся, што і аўдыторыі «Тузіна Гітоў» нашы сьпевы прыйдуцца да спадобы», - дадае музыка.

Камэрата – Агонь да нябёсаў (муз. і сл. А.Доўнар/В.Вераб’ёва). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

SB, «Тузін Гітоў», архіў 31.08.2006

Тэгi:
за тры месяцы