Мая Раманья
2643 / 0
15.01.2015

"Мая Раманья" загучала па-беларуску

Славутая італьянская песьня загучала па-беларуску ў выкананьні Зьмітра Вайцюшкевіча і WZ-orkiestra.

Кампазыцыя была запісаная для праекту "Bella Chao", які выйшаў у 2004 годзе. Разам з прэм'ерай дыску адбылася і прэзэнтацыя сьпеву ў інтэрнэце, на сайце "Тузіна Гітоў"

Сэрца маё ўвесь час жыве мінулым, 

Мама ў ім заўсёды маладая. 

І калі родны дом успамінаю — 

Песьня шырока ільецца, 

Пад неба начное ўзлятае мой сьпеў. 

Мая Раманья, краіна — кветка, 

Краіна — зорка, краіна — сьвет мой. 

К табе імкнуся ў ясных марах, 

Табе сьпявае мая гітара. 

Раманья, мая Раманья, 

Мой сьветлы боль, мая туга.

за тыдзень
за тры месяцы