Мора
3639 / 0
15.01.2015

“Мора” – спалучэньне Элвіса і Мулявіна ў асобе Вайцюшкевіча

Песьню “Мора” – адну з удзельніц бягучага тура – ніяк не выпадае называць новай. Запісвалася яна шэсьць гадоў таму ў межах праекту “Скрыпка дрыгвы” на словы Ўладзіміра Караткевіча, які так і не пабачыў сьвет.

Апроч Зьмітра, у запісы “Мора” прымалі ўдзел N.R.M., частка музыкаў з WZ-Orkiestra і Аляксандар Памідораў. “Для праекту я напісаў дзесяць песьняў, - адзначыў спадар Вайцюшкевіч. - У той час на студыі “Белтэлерадыёкампаніі” было запісаны пяць трэкаў (адзін зь іх – “Архангелы” – на жаль, зьнік ў невядомым накірунку), а яшчэ пяць я зрэдку выконваю на канцэртах. Песьня “Мора” запісана ў лепшых “песьнярскіх” традыцыях”.

Цікава, што “Мора” доўгі час нідзе не гучала і не выконвалася. На пытаньне, чаму, Зьміцер ляканічна адказаў: “Песьня ляжала ў “доўгай шуфлядзе”. Нагадаю, што ня так даўна, спадар Вайцюшкевіч прыбраўся ў гэтай сваёй шуфлядзе, вынікам чаго стала плыта нявыдадзеных твораў, у якую і ўвайшлі тры зь пяці запісаных сьпеваў на словы Караткевіча – “Яўрэйцы”, “Безгаловая Вэнэра” і “Мора”, якую сам музыкант сьціпла назваў “спалучэньнем Элвіса і Мулявіна ў асобе Зьміцера Вайцюшкевіча” і абяцаў выканаць на бліжэйшым канцэрце 3 лістапада.

Зьміцер Вайцюшкевіч – "Мора" (музыка - Зьміцер Вайцюшкевіч, словы - Уладзімер Караткевіч). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Кася Сарокіна, "Тузін Гітоў" , архіў 25.10.2006

за тры месяцы