Менск
4255 / 0
07.11.2013

Менск

Адна з апошніх песень фармацыі з Лунінца Lunclan, у якой пачынаў Макс Корж.

Апошні раз на публіку яны выйшлі ў траўні 2010 году, калі ў клюбе «Рэактар» прайшоў Першы фэстываль беларускамоўнай рэп-музыкі. Дарэчы, пра гэты канцэрт Макс згадвае ў песеньцы «Cеть»: «Когда в “Реакторе” с трудом мы прокачали пустой зал рукой. И мы с пацанами сразу ушли в запой. Вот что я имел ввиду, тогда сказав тебе, что скоро мы взорвём». Лунінецкія рэперы тады ў сваім выступе выхваляліся набытай менскай прапіскай, ганарліва заявіўшы прысутным, што яны прыехалі з Розачкі ды Грушаўкі ды прэзэнтавалі песьню пра сталіцу, якая магла бы з поўным правам пратэндаваць на рэп-гімн Менску.