Тадэвуш Касьцюшка
10555 / 2
04.02.2016

«За нашу і вашу cвабоду!». Dzieciuki запісалі сынгл да 270-годзьдзя Касьцюшкі (прэм’ера!)

Напярэдадні выхаду новага альбому «Рэха» гарадзенскі гурт прэзэнтаваў на Tuzin.fm песьню «Тадэвуш Касьцюшка».

Dzieciuki адмыслова падгадалі дату прэм’еры — менавіта 4 лютага 1746 году ў фальварку Марачоўшчына, што на Берасьцейшчыне, нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка — нацыянальны герой ЗША, Польшчы і Беларусі. У яго гонар ставяць помнікі, называюць вуліцы, плошчы, паркі, масты, горы, нават востраў і горад былі названыя ягоным імём. Свой унёсак ва ўшанаваньне земляка робяць і гарадзенскія музыкі. «Для нас Тадэвуш Касьцюшка — увасабленьне гонару і годнасьці народу, які жыве на той самай зямлі, што дала яму жыцьцё. Гэты змагар-рамантык жыве ў кожным з настых хто шукае лепшага і справядлівага», — заяўляе гурт Dzieciuki з нагоды прэм’еры песьні.

«Тадэвуш Касьцюшка» ўвойдзе ў новы альбом «Рэха», рэліз якога заплянаваны на канец лютага. Гэты твор далучыцца да аўдыёчарту на Tuzin.fm з 8-га туру.

Ужывую «Касьцюшку» ды іншыя песьні гурта можа будзе пачуць пад час іх сэту на прэміі «Даём рады» 27 лютага, а таксама на прэзэнтацыі альбому ў 12 сакавіка ў Беластоку. Удакладняецца таксама дата і месца менскага канцэрту.

Dzieciuki — Тадэвуш Касьцюшка (музыка гурта, словы Алесь Дзянісаў/Дзяніс Жыгавец). Зьмяшчаецца са згоды гурта.

Tuzin.fm, фота Аляксея Смаленскага

Радзімай ён лічыў наш палескі край.

Праслыў ён ваяром сярод варожых зграй.

І псы-маскалі, і ангельскія сабакі

Вылі, калі ім надзіралі сракі!

 

І ў Рацлавіцкай бітве, і пад Саратогай

Трымаўся берасьцейскі шляхціц годна!

І ордэн Цынцыната і «Віртуці Мілітары»

На грудзёх ня ўсе насілі генэралы!

 

За нашу і вашу свабоду!

За нашу і вашу свабоду!

За нашу і вашу свабоду!

За нашу і вашу свабоду!

 

І чарнаскурых слуг і сялян прыгонных

Касьцюшка адпусьціў на волю.

Бо ўсё жыцьцё лічыў, што роўныя правы

Ад нараджэньня дадзены вялікім і малым!

 

Ня важна каму — людзям ці народам —

Калі маюць мужнасьць, калі маюць гонар!

І кожны народ мае права на свабоду!

І заклікаў Касьцюшка, сын трох народаў:

За нашу і вашу свабоду!

За нашу і вашу свабоду!

За нашу і вашу свабоду!

За нашу і вашу свабоду!

КАМЕНТАРЫ:

  • Булаўскі / адказаць
    04.02.2016 / 12:12

    І ў Віцебску 26-га сакавіка на прэзентацыі альбома.

  • mozgoed / адказаць
    10.02.2016 / 11:14

    Выдатна! Едзем на Дзецюкоу, а не Брутта)

  • КАМЕНТАВАЦЬ