Вам
102 / 0
16.10.2020

Беларускія артысты аб’ядналіся ў адной песні

Naka, «Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Dzieciuki і Rostany прадстаўляюць у аўдыёчарце TuzinFM песню «Вам» на словы Уладзіміра Някляева.

Летам некалькі беларускіх выканаўцаў запісалі сумесную песню «Вам» — разам з гуртом Naka, які напісаў музыку, яе выканалі салісты гуртоў «Разбітае Сэрца Пацана», «Петля Пристрастия», Dzieciuki і Rostany. Яе тэкст — гэта верш Уладзіміра Някляева, даволі жорсткі, але ён цалкам адпавядае сітуацыі. Сам паэт, паводле словаў музыкаў, песню вельмі ўпадабаў.

Наста Шпакоўская, Naka:

— Песня пісалася лёгка, на адным дыханні, бо словы Уладзіміра Някляева цяпер блізкія кожнаму беларусу. Я ад усяго сэрца ўдзячная ўсім неабыякавым, з кім разам стваралася гэтая песня.

Дзяніс Тарасенка, «Разбітае Сэрца Пацана»:

— Песня атрымалася шчырай, сумленнай і па-сапраўднаму пра набалелае. Бо чалавечае нягодніцтва нельга апраўдаць ні службай, ні абставінамі, ні загадамі. Толькі маральны выбар характарызуе чалавека. У нашай сённяшняй сітуацыі гэты выбар актуальны, як ніколі, і кожны чалавек у адказе за свой выбар.  

Ілля Чарапко, «Петля Пристрастия»: 

— Было б дзіўна не выказацца нейкім чынам, не паказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца, асабліва ў момант, калі кансалідацыя грамадства неабходная як ніколі. Уласна, песня гэтая і з'яўляецца дэманстрацыяй таго, што ў дадзены момант людзі, якія маюць дачыненне да творчасці, выступаюць адзіным фронтам. 

Аляксандр Дзянісаў, Dzieciuki:

— Мне адразу ўсё спадабалася і я адразу ж пагадзіўся, таму што песня вельмі добрая. Ці зрабіў я нешта, каб яна стала лепш — хай ацэньваюць слухачы.

Віктар Рудэнка, Rostany:

— Мне вельмі пашанцавала з някляеўскімі радкамі, якія я выконваю ў песні. Яны цалкам пра мяне, да літары. Сапраўды, «каб не здохнуць» прадаваў вершы, а яшчэ назіраў, як прадаецца тое, што прадавацца не павінна. І ў цэлым усё акурат пра скрадзеныя 26 гадоў майго жыцця, у якім я планаваў быць значна больш адважным артыстам, значна больш амбіцыйным і карысным грамадзянінам маёй Беларусі.

Таксама на песню «Вам» ёсць відэа, якое зняў і змантаваў Аляксандр Духан. 

Розныя артысты — Вам (на верш Уладзіміра Някляева)

 

Помню себя в подростковом пальто.

Мы шалопутными были мальцами,

Но подлецами не был никто!..

Где вы учились

быть подлецами?


Мы не на то направляли умы,

Были наивными мы разгильдяями,

Но негодяями не были мы!..

Где вы учились

быть негодяями?


Холод насквозь прожигал нас огнём,

Вороном голод каркал над нами,

Но мы не стали отребьем, ворьём!..

Где вы росли?

Как вы стали ворами?


Да, мы боялись тюрьмы, Колымы,

Жить мы хотели нормальными жизнями,

Но жополизами не были мы!..

Как удалось вам

стать жополизами?


Да, чтоб не сдохнуть в грязи и пыли,

Мы продавали поэмы и повести,

Только мы совесть продать не могли!..

Вам не понять это —

Людям без совести.


Вам, кто целуется с мразью взасос

В царских дворцах ли, в палатах ли князьих,

Стать человеками не удалось...

Но удалось —

человеческой мразью!