Пойдзем, дзевачкі
132 / 0
16.10.2020

Гераіні песні KRIWI збіраюцца ўзяць «старога на вілы»

Гурт KRIWI прэзентуе ў аўдыёчарце TuzinFM песню «Пойдзем, дзевачкі» — гэта народная песня, якая набыла новы сэнс у цяперашняй сітуацыі.

KRIWI — жаночы этна-фьюжн гурт — у верасні выпусцілі трэк «Пойдзем, дзевачкі». Гэта старадаўняя абрадавая масленічная песня ў сучаснай электроннай апрацоўцы.

Па сюжэту трэка, дзяўчаты гулялі ды зьбіралі кветачкі, а за імі ганяўся "стары дзед", зь якім давялося змагацца віламі ды крапівой.

Удзельніцы гурта сцвярджаюць, што запісвалі песню яшчэ ўвесну і не думалі, што тэкст набудзе такое актуальнае гучанне. 

Выдадзена песня на беларускім незалежным лэйбле Paliklinika, а яе звядзеннем і майстарынгам займаўся Пётра Цернавы. 

 

KRIWI — Пойдзем, дзевачкі (словы народныя)


Пойдзем дзевачкі

Пойдзем падружкі

За мора у красачкі.


За намі дзевачкі

За намі падружкі

Стары дзед гоніцца.


Возьмем дзевачкі

Возьмем падружкі

Старога на вілы.


Кінем дзевачкі

Кінем падружкі

Старога у крапіву.


Пойдзем дзевачкі

Пойдзем падружкі

За мора у красачкі.


За намі дзевачкі

За намі падружкі

Роўніца гоніцца.


Возьмем дзевачкі

возьмем падружкі

Роўніцу пад ручкі.


Кінем дзевачкі

Кінем падружкі

Роўніцу ў падушкі.