Non Camera

Non Camera

Утварыўся ў польскім Уроцлаве ў 2009. Заснавальнік, лідэр і вакаліст - беларус Цімафей Хадневіч (Miod, Tim Taler). Назва гурта паходзіць ад спэцыяльнай тэхнікі псыхадэлічнай анімацыі. Пераважна сьпявае па-ангельску і польску, але мае і песьні па-беларуску. Актыўна канцэртуе ў Польшчы. Песьні зь першага міні-альбому «Mind your head» гучалі на польскіх радыёстанцыях, а сам альбом атрымаў добрыя рэцэнзіі. На пачатку лютага 2014 года выйшаў другі міні-альбом «Behind the walls».
4148 / 4
05.03.2014
Шпалеры

Шпалеры

Каманда з Уроцлаву Non Camera прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Шпалеры». Для музыкаў гэта беларускамоўны дэбют.