Алесь Камоцкі

Алесь Камоцкі

Паэт, музыка, перакладчык. Нарадзіўся 9.06.1958 у Барысаве. Адзін з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песьні. Сьпявае на ўласныя вершы,а таксама У.Караткевіча, Р.Барадуліна, У.Жылкі ды інш. Як аўтар і выканаўца ўласных песень выступае з пачатку 80-х. У даробку - больш за 10 альбомаў і некалькі зборнікаў паэзіі. Дэбютны альбом "Першы сшытак" запісаны ў 1986. У якасьці саксафаніста выступаў у складзе гуртоў "Блізьняты" і "Зарціпо" (1987-1991). Аўтар песень для іншых выканаўцаў (Стэфан, З.Вайцюшкевіч, Leon Gurvich)
2400 / 0
26.05.2018
4696 / 0
06.07.2016
Прэм’ера праз 30 гадоў. Альбом, зь якога пачаўся беларускі аўтарскі сьпеў (рарытэт!)

Прэм’ера праз 30 гадоў. Альбом, зь якога пачаўся беларускі аўтарскі сьпеў (рарытэт!)

На Tuzin.fm інтэрнэт-прэзэнтацыя альбому «Першы сшытак», які запісаў Алесь Камоцкі на складзе бара Дзяржтэлерадыё БССР у 1986 годзе. Гэты першы альбом беларускай аўтарскай песьні ў музычнай гісторыі, якасны запіс якога знайшоўся праз 30 гадоў пасьля стварэньня.