Нагуаль

Нагуаль

Гурт заснаваны ў 2000 у Менску. Самавызначэньне стылю - псыха-фольк і этна-авангард. Выконвае песьні на фанемнай мове, створанай лідэрам гурта Леанідам Паўлёнкам. У 2015 прадставіў на Tuzin.fm першы беларускамоўны твор "Маладзік удалы". У дыскаграфіі - альбом "У Земли под юбкой" (2005), адзначаны на "Рок-Каранацыі-2006" у намінацыі "Пазытыўная музыка". Аўтары шматлікіх саўндтрэкаў да спектакляў, дакумэнтальных і анімацыйных фільмаў ("Прыгоды Пін-Піна", "Тарцюк" для беларускага тэатру лялек; д/ф "Вяртаньне сьвятла поўні", "Подых балот" ды інш.). У розныя часы ў гурце гралі такія музыкі як: Б.Вартанян, К.Мінчанка, М.Няўгень, В.Шклярык, А.Тарасевіч, Я.Квартальны ды інш. Удзельнічае ў фэстах у Беларусі, Расеі, Украіне, Польшчы.
19850 / 0
25.08.2017
Землемер и Чипполино

Землемер и Чипполино

Новы альбом беларускага гурта «нагУаль» уяўляе зь сябе калекцыю дзьвіжовых шансон-балядаў, этнічнае сайка-ска, упершыню для гурту засьпяванае на зразумелых мовах.