Warsoba

Warsoba

Дуэт, заснаваны сьпявачкай Ірэнай Катвіцкай (Kazalpin, Diagilew Project, Akana-NHS) і лідэрам гурта Port Mone Аляксеем Варсобам у Менску ў 2015 годзе. Да 2017 году меў назву "Агата". Працуе зь беларускім народным песенным матэрыялам, выходзячы за межы звыклага фолку. Музыкі ствараюць магутны і чароўны саунд за кошт кантраснага супастаўленьня фальклору і сучасных музычных стыляў. Так старажытныя, дахрысціянскія песьні Беласточчыны і Палесься, русальныя, вясельныя і калядныя абрадавыя напевы знаходзяць унікальнае гучаньне, пагружаючы слухачоў у магічную атмасфэру новай традыцыі.
471 / 0
25.09.2019
Разок

Разок

Сумесны праект фольк-сьпявачкі Ірэны Катвіцкай і лідэра Port Mone trio Аляксея Варсобы выдаў на амэрыканскім лэйбле VG Label свой дэбютны альбом «Разок».