Міла Ражкова

Міла Ражкова

Расейская сьпявачка. На сцэне з 1986 году. Экс-удзельніца поп-гурту «Божья коровка». У сольнай якасьці працуе ў стылі аўтарскай песьні, фольк-року, блюзу. Пераможца шэрагу фэстываляў, у тым ліку мае званьне чэмпіёна сьвету ў катэгорыі індывідуальных выканаўцаў у шостым сусьветным чэмпіянаце па фальклору «World Folk 2016» і шэраг узнагародаў на фэсьце «Euro Folk 2016», які праводзіцца ў Баўгарыі. У 2017 годзе запісала «Беларускі альбом», які складаецца цалкам зь песень на беларускай мове.
446 / 0
09.09.2019
Беларуская мазаіка

Беларуская мазаіка

Cьпявачка з Масквы запісала другі студыйны беларускамоўны альбом, у які сярод іншага ўвайшлі творы на словы Адама Міцкевіча, Ёсіфа Бродзкага, Сержука Сокалава-Воюша і Сьвятаслава Вакарчука.

16677 / 2
08.05.2018
Беларускі альбом

Беларускі альбом

Расейская сьпявачка настолькі ўразілася гучаньнем беларускай мовы, што вырашыла запісаць на ёй цэлую праграму. «Беларускі альбом» Мілы Ражковай возьме ўдзел у першым туры альбомнага чарту на TuzinFM у сэзоне 2018/2019.