Nuteki

Nuteki

Гурт утвораны ў 2007 годзе музыкамі з Бабруйску: Міхаілам Накарашвілі (вакал) і Кірылам Мацюшэнкам (вакал). Склад музыкаў быў набраны ў Маскве. Да 2013 году гурт пазыцыянаваўся як расейскі, але потым музыкі прынялі рашэньне жыць і працаваць у Беларусі. Сьпявае па-расейску, па-ангельску. У 2017 годзе прэзэнтавала першую песьню на беларускай мове - "Так кахаць". У 2015 годзе дасягнула больш за 1 мільён праглядаў на Youtube з кліпам "Дни километры". Канцэртуе па Эўропе, у 2018 годзе выправілася ў першы тур па ЗША.
2376 / 0
18.01.2019
Так кахаць

Так кахаць

Гурт Nutekі прэзэнтуе ў новым туры аўдыёчарту на TuzіnFM cвой дэбютны беларускамоўны трэк «Так кахаць», які быў запісаны жыўцом у студыі праграмы Belsat Musіc Lіve.