Naka

Naka

Гурт на чале з сьпявачкай і акторкай Настай Шпакоўскай утвораны ў 2004. Атрымаў вядомасьць спачатку ў Расеі, дзякуючы ўдзелу ў буйных конкурсах і фэстывалях (у тым ліку “Крылья-2006” на аэрадроме ў Тушына), а таксама творчаму саюзу з гуртом “Барто”. Naka запісала альбомы “Тебе” (2005), “Пора” (2010), "Довольна" (2013). На цырымоніі “Рок-Каранацыя-2009” Наста Шпакоўская прызнаная “Рок-князёўнай”. Наста з клявішніцай Ірынай Кліменкай маюць таксама сайд-праект Naka piano.
4140 / 0
07.08.2016
Мая малітва

Мая малітва

Запіс першага ў дыскаграфіі беларускамоўнага альбому, стаў для каманды Насты Шпакоўскай сапраўдным выпрабаваньнем, якое музыкі прайшлі годна.