N.R.M.

N.R.M.

Заснаваны ў 1994 удзельнікамі гурта "Мроя". Выдаў 7 студыйных альбомаў. Неаднаразова адзначаны на цырымоніях "Рок-Каранацыя", у тым ліку як найлепшы гурт году (Рок-Карона-97 і 2000). Браў удзел у стварэньні знакавых праектаў "Народны альбом" і "Я нарадзіўся тут". З 2011 году выступае як трыё, без Лявона Вольскага ў складзе: Піт Паўлаў (вакал, гітара), Юрась Ляўкоў (бас), Алезіс Дземідовіч (вакал, бубны).
958 / 0
15.05.2007
Менск і Мінск

Менск і Мінск

У новым туры на “Тузіне Гітоў” гурт N.R.M. прэзэнтуе песьню «Менск і Мінск» з новага альбому «06». Яшчэ за некалькі месяцаў да выхаду дыску гэты твор пасьпеў стацца сапраўдным гітом вядучай беларускай рок-каманды.