
Nizkiz
Каманда стартавала ў 2008 годзе ў Магілёве. Дзякуючы падтрымцы мясцовай філіі «Нашего радио» іх першыя песьні імгненна сталі вядомымі на цэлы горад, а самі музыкі стала выступалі на буйнейшых магілёўскіх фэстах - «Наши в городе», «отНАШЕния», «Третий приход». У 2013 сталі пераможцамі беларускага адбору адразу на два буйныя замежныя фэсты - Emergenza і «Соседний мир», а таксама запісалі першы беларускамоўны самотнік "Гуантанама".Синоптик
Трэці альбом магілёўскага рок-гурту Nizkiz, у якім музыкі заяўляюць пра тое, што кожны сам сабе сыноптык.
Лірика
Падкрэсьленае дзьвюхмоўе, надзвычайная ўвага да якасьці гучаньня і разьлік на стадыёны. Магілёўская каманда запісала другі альбом ды засьведчыла сваё права звацца гонарам мясцовай альтэрнатыўнай сцэны.