BN (:B:N:)

BN (:B:N:)

Рок-гурт заснаваны ў 1999 у Бярозе, што на Берасьцейшчыне. Пераможцы фэсту "Рок-Кола-2001" у намінацыі "Найлепшая лірычная песьня", ляўрэаты фэстываля "Басовішча-2002". Актыўна выступаюць у Польшчы. Маюць чатыры студыйныя дыскі: "Не трывай" (2003), "Жыве рок-н-рол" (2006), "Крок за крокам" (2012), "Шукай сваё" (2015).
335 / 0
07.10.2019
Краіна ў кратах

Краіна ў кратах

У адмысловым туры аўдыёчарту на TuzіnFM, прысьвечаным музычнаму праекту «Нас у Маскве не зразумеюць», лідэр гурта :B:N: Алесь Лютыч прэзэнтуе сваю вэрсію песьні «Краіна ў кратах» гурту «Уліс».

2638 / 0
19.01.2019
Бяжы за мной

Бяжы за мной

Гурт Алеся Лютыча, які сёлета спраўляе 20-годзьдзе дзейнасьці, прэзэнтуе ў аўдыёчарце жывую вэрсію свайго апошняга па часе гіта «Бяжы за мной», запісанага ў студыі праграмы Belsat Music Live.

6206 / 0
06.12.2016
Шукай сваё

Шукай сваё

Гурт :B:N: прэзэнтуе ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Шукай сваё», запісаную ў альтэрнатыўнай — электрычнай вэрсіі.

6226 / 0
11.02.2016
Хвалі

Хвалі

Гурт :B:N: прадставіў новую песьню «Хвалі», запісаную пры ўдзеле намінанта на «Грэмі» Тоні Фэда.

4401 / 0
26.03.2015
Паралельны сьвет

Паралельны сьвет

З свайго новага альбому «Шукай сваё» гурт :B:N: абраў для ўдзелу ў аўдыёчарце на Tuzin.fm песьню «Паралельны сьвет».